У 1960 годзе ў школе быў адкрыты пакой Янкі Купалы , які ўзначаліла Уласава Зінаіда Паўлаўна. У пакоі размясціліся матэрыяы пра жыццё і творчасць песняра. Вучні школы двойчы сустракаліся з жонкай паэта У.Ф. Луцэвіч і пляменніцай Ядзвігай Раманоўскай.
Работа пакоя вядзецца ў трох накірунках: літаратурным, краязнаўчым і патрыятычным – і спалучае ў сабе дзейнасць па арганізацыі экскурсій, класных і інфармацыйных гадзін, сустрэч з цікавымі людзьмі.
На базе пакоя праводзяцца пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, дзейнічаюць разнастайныя выставы.
На працягу многіх гадоў пакой цесна супрацоўнічае з гарадской бібліятэкай-філіялам № 6. Сумеснымі намаганнямі арганізоўваюцца сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, паэтамі, гісторыкамі.