Пакой Янкі Купалы

У 1960 годзе ў школе быў адкрыты пакой Янкі Купалы , які ўзначаліла Уласава Зінаіда Паўлаўна. У пакоі размясціліся матэрыяы пра жыццё і творчасць песняра. Вучні школы двойчы сустракаліся з жонкай паэта У.Ф. Луцэвіч і пляменніцай Ядзвігай Раманоўскай.

Работа пакоя вядзецца ў трох накірунках: літаратурным, краязнаўчым і патрыятычным – і спалучае ў сабе дзейнасць па арганізацыі экскурсій, класных і інфармацыйных гадзін, сустрэч з цікавымі людзьмі.

На базе пакоя праводзяцца пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, дзейнічаюць разнастайныя выставы.

На працягу многіх гадоў пакой цесна супрацоўнічае  з гарадской бібліятэкай-філіялам № 6. Сумеснымі намаганнямі арганізоўваюцца сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, паэтамі, гісторыкамі.

 

поделиться в:
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/